Дзевятнаццаць удараў сякерай па галаве – бялыніцкага пенсіянера асудзілі на 14 гадоў

69-гадовы жыхар Бялыніцкага раёна быў асуджаны за забойства з асаблівай жорсткасцю. Судовыя эксперты налічылі на целе ахвяры сляды ад 33 удараў сякерай, 19 з якіх прыйшліся на галаву – паведамляе БелТА. Забойства адбылося падчас п’янай пасядзелкі, прычым абвінавачаны так і не ўспомніў прычыну агрэсіі – на судовым паседжанні мужчына прызнаў сваю віну і растлумачыў, што з-за алкаголю дрэнна памятае тое, што адбылося. Яму прызначана 14 гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Фота ілюстрацыйнае

Фальшивые российские купюры сбывали злоумышленники жителям Кировска и Бобруйска

А у одного из преступников был поддельный паспорт и «липовые» права.

Continue reading “Фальшивые российские купюры сбывали злоумышленники жителям Кировска и Бобруйска”

У Бялынічах падлетка, што скрала грошы, “судзілі” перад цэлай школай

Непаўналетнюю дзяўчынку абмяркоўвалі ў Бялынічах на выязным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх – піша “Зара над Друццю”. Для працэдуры была выкарыстана школа №1 гарадскога цэнтра, дзе паглядзець на маленькую зладзейку запрасілі поўную залю вучняў.

Паведамляецца, што дзяўчынка, калі знаходзілася ў цэнтральнай раённай лякарні, скрала грошы з заплечніка, які быў пакінуты без дагляду. “І гэта пры тым, што гэты выпадак не першы ў спісе правін школьніцы” – маралізатарствуе выданне.

Адметна, што публічнае асуджэнне падлетка не мела ніякага прававога эфекта, і адбывалася, выглядае, дзеля здзяйснення самой працэдуры публічнага асуджэння і прыніжэння. Ці адправіцца дзяўчынка ў спецустанову будзе вырашаць суд, сама правапарушальніца яшчэ не дасягнула ўзросту крымінальнай адказнасці.

Фота: Зара над Друццю

Пры пажары ў Бялынічах работнікі МНС выратавалі 10 чалавек

22 лістапада ў будынку інтэрната па вуліцы Калініна ў Бялынічах адбыўся пажар. Работнікі МНС выратавалі 10 чалавек і 38 эвакуіравалі – паведамляе сайт ведамства.

Падчас ліквідацыі пажару ў фае інтэрната ратавальнікамі былі знойдзены мужчына 1981 г.н. і дзяўчынка 2012 г.н. Работнікі МНС перадалі пацярпелых медыкам. Яны шпіталізаваны з апёкамі і атручэннем угарным газам.

У выніку пажару закураны сцены і столь на першым паверсе, знішчаны дзіцячыя каляскі і дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні, якія знаходзіліся ў фае.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

Затрыманы фальшываманетчыкі з Бялыніч. Падробныя расійскія рублі яны бралі з закладак

Двое фальшываманетчыкаў з Бялыніч былі затрыманыя супрацоўнікамі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі – паведамляе прэс-служба МУС. 20-аговы і 31-гадовы жыхары райцэнтра арганізавалі сістэму дастаўкі і рэалізацыі на Магілёўшчыне падробных пяцітысячных купюр расійскай валюты. Фальшывыя рублі яны набывалі праз інтэрнэт і забіралі сродкі ў пакінутых закладках. Затым мянялі грошы ў гандляроў на гарадскіх рынках у Магілёве, Бабруйску, Быхаве і Кіраўску. Усяго фальшаваманетчыкі паспелі збыць 37 падробных купюр – на агульную суму больш чым 7 300 беларускіх рублёў. Цяпер ім пагражае да 15 гадоў зняволення.

Фота: МУС, скрыншот

Жыхар Бялыніч поўгады катаваў сваю жонку і атрымаў поўгады з адтэрміноўкай

У Бялынічах завяршыўся суд над 46-гадовым мужчынай, які нідзе не працуе. Паводле матэрыялаў справы, пачынаючы з кастрычніка 2022 года і па чэрвень 2023-га сістэматычна катаваў сваю жонку – біў яе рукамі і нагамі, а таксама палкай ад мяцёлкі. Суд пастанавіў асудзіць яго на поўгады зняволення з адтэрміноўкай пакарання на адзін год. Таксама ад мужчыны патрабуецца ўладкавацца на працу і знаходзіцца дома ў начны час на працягу выпрабоўчага тэрміну.

Фота ілюстрацыйнае

Бялыніцкія Боні і Клайд абакралі лецішча пенсіянеркі на 32 рублі

Вынесены прысуд па справе аб крадзяжы ежы і вопраткі з дачнага доміка пенсіянеркі ў Бялыніцкім раёне. Было ўстаноўлена, што злачынства здзейснілі 45-гадовы раней судзімы мужчына і яго 20-гадовая сяброўка. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, яны ўзламалі дачную хату пацярпелай, адкуль таемна выкралі прадукты харчавання і прадметы адзення на агульную суму 32,34 рублёў, пасля чаго з выкрадзеным зніклі.

Мужчына быў асуджаны на 1 год абмежавання волі без накіравання ў калонію, жанчыне далі поўгады прымусовых прац – піша “Зара над Друццю”.

Фота ілюстрацыйнае

У лазні пад Бялынічамі мужчына атрымаў апёкі 70% цела

У вёсцы Забалоцце Бялыніцкага раёна ноччу 18 верасня адбыўся пажар у лазні. На месцы ратавальнікі знайшлі мужчыну 1967 года нараджэння – ён атрымаў апёкі 70% цела. У гаспадарцы пацярпелы пражывае са сваёй маці 1942 года нараджэння. Ён шпіталізаваны – паведамляе “Зара над Друццю”.

Фота: МНС

20 удараў сякерай па галаве – у Бялыніцкім раёне адбылося жорсткае забойства

Мясцовая пракуратура санкцыявала арышт 69-гадовага бялынiчаніна. Яму інкрымінавана наўмыснае забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, 1 жніўня ў перыяд часу з 15.30 да 22.00 мужчына знаходзячыся па месцы свайго жыхарства, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, пасля сумеснага распівання спіртных напояў з таварышам 1969 года нараджэння, паміж сабутэльнікамі ўзнікла моцная сварка, якая перарасла ў асабістыя непрыязныя адносіны.

У выніку гаспадар сабутэльніку наўмысна нанёс не менш за 20 удараў абухом сякеры ў вобласць галавы, а таксама не менш за 7 удараў лязом сякеры ў вобласць грудной клеткі, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні, ад якіх апошні памёр на месцы здарэння, – паведамляе Бялыніцкая раённая газета «Зары над Друццю».

Пакуль што мужчыну затрымалі да дакладнага высвятлення характару злачынства і абставін яго ўчынення. Крымінальная справа знаходзіцца ў распрацоўцы Бельніцкага раённага аддзела следчага камітэта. 69-галоваму бялынічаніну пагражае вялікі тэрмін пазбаўлення волі, бо забойства было ўчынена ім з асаблівай жорсткасцю, а абвінавачаны дзейнічаў з усведамленням таго, што нанясеннем вялікай колькасці ўдараў пацярпеламу па розных частках цела сякерай, ён прычыняе госцю асаблівы боль і пакуты.

Фота з адкрытых крыніц

Грыбы і ягады паказалі перавышэнне па радыяцыі ў чатырох раёнах Магілёўшчыны

За лета магілёўскі занальны Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ўзяў 519 спроб рознай прадукцыі ад насельніцтва на ўтрыманне цэзія-137. Гэта былі і садавіна-гародніна з прысядзібных участкаў, і грыбы-ягады з лесу. Ні адна спроба па прадукцыі, якую грамадзяне вырасцілі на сваіх лецішчах і сядзібах не паказала перавышэнне нарматываў па ўтрыманні радыяцыі. Тое ж адносіцца да прамысловай прадукцыі. 

Пры гэтым у 6 спробах лясной ягады і ў 3 спробах грыбоў, даследаваных пры звароце грамадзян, было ўстаноўлена перавышэнне дапушчальных узроўняў утрымання цэзію-137. Гэтыя прадукты збіраліся ў Магілёўскім, Быхаўскім, Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах вобласці – паведамляе прэс-служба ведамства. 

Фота: mogilev.media